Беларусь звяртае ўвагу польскага боку на неабходнасць стварэння эфектыўных умоў для запуску малога прыгранічнага руху. На гэтым акцэнтаваў увагу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў падчас Другога форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы ў Беластоку. Намеснік міністра падкрэсліў важнасць гэтага праекта для беларускага боку. Аляксандр Гур'янаў канстатаваў, што ёсць праблемы з глабальным рухам на мяжы Беларусі і Польшчы, якая з'яўляецца і мяжой паміж Еўрасаюзам і Мытным саюзам. Абмяркоўваюцца праекты ўвядзення новых пунктаў пропуску і мадэрнізацыі існуючых. Пры гэтым Аляксандр Гур'янаў звярнуў увагу, што ўсё ацэньваецца з улікам вопыту малога прыгранічнага руху Беларусі з Латвіяй.