Больш за 120 інвестыцыйных праектаў прапанавана ўдзельнікам Гомельскага эканамічнага форуму, а гэта больш за 400 чалавек з 29 краін, - паведамляе БЕЛТА. Ўпершыню возьмуць удзел у мерапрыемствах форуму прадстаўнікі Антыгуа і Барбуда, В'етнама, Даніі, Кубы, Харватыі. Плануецца падпісанне 11 інвестдагавораў і пратаколаў аб намерах на суму $560 млн паміж Гомельскім аблвыканкамам і замежнымі кампаніямі, у тым ліку з Германіі, Харватыі, Нідэрландаў, Аўстрыі. Удзельнікі форуму змогуць наведаць найбуйнейшую рэгіянальную выставу краіны "Вясна ў Гомелі -2014".