Разам з некалькімі сотнямі гледачоў у кінатэатры "Лес Студыяс" карціну паглядзела і дэлегацыя на чале з мэрам беларускага Брэста. Кінастужка пра подзвіг абаронцаў крэпасці ўразіла гледачоў многіх краін, атрымала прызы самых прэстыжных міжнародных фестываляў. Брэст стаў першым горадам Францыі, дзе фільм уключылі ў пракатную праграму мясцовых кінатэатраў. У ліпені кіраўнік французскага Брэста прыедзе ў беларускі, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.