Урад Беларусі разлічвае на бурны рост у 2013 годзе інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці ў краіне. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы перад прадпрымальнікамі. Паводле яго слоў, прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці будуць мець прамы доступ да інавацыйных фондаў. На гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана больш за Br2 трлн. У 2013 годзе ў Беларусі плануецца разгарнуць сістэму мікрафінансавання бізнесу, выдачы крэдытаў на станаўленне мікралізінгу. Атрымае далейшае развіццё сфера страхавання. Плануецца далейшае спрашчэнне падатковага адміністравання і бухгалтарскай справаздачнасці.