Лукашэнка выступае за агульную Еўразію і непадзельную еўразійскую бяспеку

04.11.2026серада10:59

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

"Увага да нашай з вамі работы расце. І справа нават не ў павелічэнні колькасці ўдзельнікаў. Справа ў якасці дыялогу: ён становіцца ўсё больш прадметным. Адкрыта абмяркоўваюцца любыя праблемы, забаронных тэм для нас няма. Або хацелася б, каб іх не было. Кожны год мы стараемся зрабіць нашу канферэнцыю актуальнай, карыснай і максімальна насычанай. Пры гэтым само жыццё падказвае нам сюжэты парадку дня мерапрыемства", - сказаў Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні.

Прэзідэнт прывітаў на форуме замежных і беларускіх прадстаўнікоў. "Варты ўвагі факт. У гэтай зале знаходзяцца кіраўнікі рабочых органаў усіх ключавых рэгіянальных арганізацый: ШАС, АДКБ, СНД. І ўпершыню наша сустрэча выклікала вялікую цікавасць на высокім узроўні ў АБСЕ", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што за ходам Мінскай канферэнцыі сочаць на Захадзе і многія хацелі б на ёй пабываць, але ім перашкаджае страх адарвацца ад заходняга мэйнстрыму.

"Скажу адразу: мы не праводзім раздзяляльныя лініі і не прычэпліваем ярлыкі, а сумленна і адкрыта гаворым аб нашым успрыманні праблем. У адказ жа хочам пачуць галасы тых, каму неабыякава будучыня Еўразіі і светаўладкаванне. Наша мэта - каб усе зразумелі: Мінская канферэнцыя - аб'яднальны форум", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ці нехта думае, што ў Захаду свая Еўразія, а ва Усходу - свая? Еўразія - гэта суперкантынент, калыска вялікіх цывілізацый і сусветных рэлігій з тысячагадовым вопытам узаемадзеяння розных культур і народаў. Сёння ў Еўразіі сканцэнтраваны буйнейшыя рэсурсы планеты і жыве большасць яе насельніцтва, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Менавіта тут б'ецца сэрца сучаснага свету. І ад таго, як будзе развівацца Еўразія, залежыць мір, які без страху і сумненняў мы перададзім нашым дзецям".

"Мы - за агульную Еўразію. І еўразійская бяспека - агульная і непадзельная. Адказнасць за яе таксама агульная, таму што паасобку яе паўнацэнна не забяспечыць ніхто - ні Захад, ні Усход. Тут няма альтэрнатывы!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Вярнуцца назад да навін

FM Литва, Латвия
FM Polska
Satellite stream
English stream