Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка наведаў французскі рэгіён Брэтань, дзе разгледзіў перспектывы развіцця беларуска-французскага рэгіянальнага супрацоўніцтва. На перагаворах з прадстаўнікамі вядучых арганізацый рэгіёна адбылося абмеркаванне перспектыўных напрамкаў развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнам Брэтань. З французскага боку была выказана зацікаўленасць у прадастаўленні базавай інфармацыі аб магчымасцях развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю для французскіх кампаній рэгіёна. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб правядзенні восенню 2014 года прэзентацыі магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнам Брэтань.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz