Мытны Саюз і Ізраіль стварылі сумесную групу па вывучэнні перспектыў стварэння зоны свабоднага гандлю,- паведамляе БЕЛТА. Задача даследчай групы - правесці глыбокі сістэмны аналіз перспектыў стварэння зоны свабоднага гандлю паміж нашымі краінамі", - паведаміў міністр гандлю Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў. Па выніках работы група прадставіць спецыяльную справаздачу і рэкамендацыі, на аснове якіх можа быць прынята рашэнне аб зоне свабоднага гандлю паміж краінамі МС і Ізраілем. Актуальнае пагадненні аб свабодным гандлі скіравана на стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Сумесная даследчая група складаецца з экспертаў Еўразійскай эканамічнай камісіі, міністэрстваў і ведамстваў краін Мытнага саюза і Ізраіля.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz