Пасол Беларусі абмеркаваў у егіпецкім МЗС магчымасць стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Егіптам і Мытным Саюзам. Тэма стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Егіптам і Мытным саюзам сярод іншых разглядалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па эканамічных пытаннях Магдзі Радзі. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галіне машынабудавання, энергетыкі, нафтахіміі, сельскай гаспадаркі. Была падкрэслена важнасць правядзення чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі, а таксама стварэння двухбаковага савета дзелавога супрацоўніцтва. Адбыўся абмен інфармацыяй аб прыярытэтах Беларусі і Егіпта ў міжнародных эканамічных арганізацыях. Бакі дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва па пытаннях устойлівага развіцця, энергетыкі і клімату.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz