Селіверстаў: у антысанкцыйнай рабоце Расія і Беларусь не павінны забываць пра агульны рынак


 
У антысанкцыйнай рабоце Расія і Беларусь не павінны забываць пра агульны рынак Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Ёсць шмат пытанняў, калі нашы калегі ў Расійскай Федэрацыі ў антысанкцыйнай рабоце прымаюць нейкія меры па абароне свайго рынку - наогул, не толькі гандлёвага. Уносяць змяненні ў сваё заканадаўства, і мы не заўсёды ўпісваемся ў гэтыя рамкі. Нам трэба разумна выбудоўваць работу, каб, нягледзячы на ўзаемныя меры, якія мы ў рамках нацыянальных заканадаўстваў прымаем, не забывалі, што ў нас ёсць Саюзная дзяржава, што ў нас ёсць пералік прыярытэтных праграм і мерапрыемстваў і мы адзін аднаму не чужыя", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня назначыў Юрыя Селіверстава паслом Беларусі ў Расіі, да гэтага часу ён займаў пасаду міністра фінансаў.

"Я падумаў, а чаму б у Расіі не працаваць такому чалавеку, дзе трэба бываць у рэгіёнах, працаваць, супрацоўнічаць з расійскімі рэгіёнамі, трымаць на кантролі асноўныя напрамкі нашай дзейнасці ў Расійскай Федэрацыі. І перш за ўсё ў гандлі, - адзначыў Прэзідэнт. - Вы абсалютна паглыблены ў гэтыя праблемы. Ведаеце асноўныя праблемы, якія ў нас ёсць у беларуска-расійскіх адносінах. Прыйшоў да высновы, што з усіх кандыдатур, якія прапаноўвалі, напэўна, вы адпавядаеце таму, каб працаваць у Расіі".

 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
05.00 News (EN)

Dalej:
05.20 Belarusian High Tech (EN)

FM Terminarz


częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:

Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz

 

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00