Мад'ярскі жывапіс і графіка з Дуная прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У экспазіцыі - 36 твораў венгерскіх майстроў выяўленчага мастацтва. "Венгерская рапсодыя", а менавіта так называецца экспазіцыя, прабудзе на Беларусі да чэрвеня наступнага года, яе ўбачаць не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах. Гэтая выстава - адзін з мастацкіх праектаў, з якога Беларусь і Венгрыя пачынаюць рабіць крокі насустрач адна адной. У рамках культурнага супрацоўніцтва і ўзаемаабмену ў наступным годзе запланавана выстава беларускіх ікон у трох гарадах Венгрыі. Таксама плануюцца Дні культуры Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz