У Мінску праходзіць міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры". Удзел у форуме прымаюць амаль 500 дэлегатаў з 17 краін: Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Ірака, Казахстана, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Палесціны, Польшчы, Расіі, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Чэхіі, Швецыі. У час кангрэса адбудуцца канферэнцыі "Інфармацыйнае грамадства і грамадства ведаў: роля і месца бібліятэк" і выстава "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы". На выставе ў межах форуму больш як 20 кампаній-удзельніц прадставяць электронныя інфармацыйныя рэсурсы, праграмна-тэхнічнае забеспячэнне для фарміравання пошукавых інфармацыйных сістэм і сэрвісаў, электронныя калекцыі і бібліятэкі. Экспазіцыя зацікавіць прадстаўнікоў навукі, культуры, адукацыі і бізнесу.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz