Фота: belta.by
10 жніўня адбылася акрэдытацыйная сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыя Равенкі з казахстанскім ваенным дыпламатам Куатам Курмышавым. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Як расказалі ў прэс-службе ваеннага ведамства, у час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да прадаўжэння актыўнага садзейнічання ўмацаванню дружалюбных сувязей паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz