Фота: belta.by
Пакістан імкнёцца пабудаваць усебаковае і ўзаемавыгаднае партнёрства з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Пакістана Білавал Бхута Зардары па выніках перагавораў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргеем Алейнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы імкнёмся пабудаваць усебаковае і ўзаемавыгаднае партнёрства, якое садзейнічае працвітанню і дабрабыту нашых народаў", - заявіў Білавал Бхута Зардары.
Як паведамлялася, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 30-31 мая наведвае з афіцыйным візітам Пакістан. Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дзелавых колаў Пакістана.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі ўвесь спектр супрацоўніцтва ў палітыцы, эканоміцы, прамысловасці, навуцы, культуры, адукацыі, фармацэўтыцы і іншых сферах. Таксама закранаўся актуальны міжнародны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz