Падчас паказальных выступленняў парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба майстар спорту міжнароднага класа Павел Навіцкі , скокнуўшы з парашутам з Ан - 2 на вышыні амаль 2 км , разгарнуў над Быхавам сцяг даўжынёй 37 м , шырынёй 18,5 м і агульнай плошчай – амаль 685 кв . м. Парашутыст прызямліўся пад бурныя авацыі гледачоў.
Сцяг выраблены з адмысловай лёгкай тканіны вытворчасці таварыства "Магатэкс" . На гэта спатрэбілася тры дні і 450 пагонных метраў тканіны. Галоўны сімвал дзяржаўнасці Беларусі стане экспанатам Залы алімпійскай і спартыўнай славы Магілёўшчыны. Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе пройдзе ў Заслаўлі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz