Шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Беларусі Ігара Ляшчэні з паслом Ірака ў Беларусі Хайдарам Хадзі. Асаблівая ўвага нададзена развіццю дагаворна-прававой базы беларуска-іракскага супрацоўніцтва. Дасягнута дамоўленасць аб сумесных намаганнях па актывізацыі ўзаемадзеяння галіновых міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, а таксама аб абмене візітамі прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Ірака для нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняліся меркаваннямі па ключавых міжнародных і рэгіянальных праблемах.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz