Пасольства Беларусі патрабуе афіцыйнага разбору ад Украіны ў сувязі з інцыдэнтам у Дняпры

Фота: belta.by


 

Пасольства Беларусі ва Украіне накіравала ў Міністэрства замежных спраў Украіны ноту ў сувязі з інцыдэнтам у Дняпры. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі.

"У сувязі з тым, што мэрыя ўкраінскага горада Днепр не адрэагавала на зварот пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала па факце ўчыненага ў горадзе Дняпры акта вандалізму, у ходзе якога па рашэнні мэра горада Дняпра Барыса Філатава Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь быў заменены на іншую сімволіку, 10 лютага 2022 года ў МЗС Украіны накіравана нота пасольства, у якой заяўлены рашучы пратэст украінскаму боку", - расказалі ў пасольстве.

Там заявілі, што беларускі бок разглядае здарэнне як цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай беларускай нацыі і акт дзяржаўнага вандалізму з боку ўлад Украіны, што грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права: прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы.

"Беларускі бок патрабуе, каб вярнулі Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь на месца яго ўстаноўкі, афіцыйна папрасілі выбачэння, а таксама правядзення разбору па факце ганьбавання афіцыйных сімвалаў замежнай дзяржавы, інфармавання аб яго выніках і прыняцця вычарпальных мер па недапушчэнні паўтарэння такіх фактаў у будучым", - падкрэслілі ў пасольстве.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
08.20 Nasza integracja (PL)

Dalej:
08.40 Czas na muzykę (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

05.07.25 - 18.00
06.07.25 - 17.00
06.07.25 - 18.00