Андрэй Савіных: АДКБ - важная састаўная частка сістэмы бяспекі ў Еўропе і Еўразіі ў цэлым

Фота: belta.by


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у каардынацыйнай сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стварылі гэту міжнародную арганізацыю перш за ўсё ў мэтах забеспячэння калектыўнай бяспекі. Але ў рамках статутных дакументаў мы таксама каардынуем і знешнепалітычныя ініцыятывы. АДКБ з'яўляецца важнай састаўной часткай сістэмы бяспекі не толькі ў Еўропе, але і ў Еўразіі ў цэлым. Нараўне з ШАС, НАТА, ААН і АБСЕ, гэта структуры, якія якраз і прызначаны садзейнічаць павышэнню транспарэнтнасці пазіцый усіх краін і садзейнічаць урэгуляванню тых лакальных канфліктаў, якія ўзнікаюць па ўсім перыметры нашых краін", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы месяц плануецца правядзенне сесіі АБСЕ. "Дзе мы будзем прысутнічаць, выступаць з узгодненымі пазіцыямі, рабіць заявы, галасаваць па канкрэтных рашэннях і аказваць уплыў на змест тых дакументаў, якія будуць прыняты Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Каардынацыйная сустрэча нацэлена на тое, каб выпрацаваць агульныя падыходы і ўзгадніць нашы агульныя дзеянні. Дарэчы сказаць, яны датычацца не толькі пытанняў бяспекі, але і шэрага іншых, якія з'ўяўляюць важнасць, значнасць для нашых краін. Гэта процідзеянне ўмяшанню ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў, арганізацыя і каардынацыя дзейнасці нашых прадстаўнікоў у назіранні за выбарамі па ўсім рэгіёне, шэраг іншых пытанняў, звязаных з эфектыўным функцыянаваннем нашых арганізацый", - дадаў парламентарый.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
13.00 News (EN)

Dalej:
13.20 Music For All (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

11.07.25 - 17.00
11.07.25 - 18.00