МЗС Беларусі разлічвае, што ў заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу

Фота: belta.by


МЗС Беларусі разлічвае, што ў заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу. Такі пункт гледжання выказаў журналістам прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, каменціруючы ўпамінанне нашай краіны ў падагульняючых дакументах самітаў ЗША - ЕС, G7 і НАТА, паведамляе БЕЛТА.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў: "Мы бачым спробы апраўдаць крывадушным клопатам пра беларускі народ халодны геапалітычны разлік і жаданне рэалізаваць свае вузкія палітычныя мэты".

На яго думку, усё гэта прыкрываецца прыгожымі словамі аб рашучасці падтрымліваць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усходніх суседзяў ЕС, да якіх належыць і наша краіна.

Прэс-сакратар таксама адзначыў: "Беларусь ніколі не стварала і не збіраецца ствараць пагроз рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы. Наадварот, мы робім усё, што ад нас залежыць, каб у гэтай частцы Еўропы захоўваліся мір і стабільнасць. Разлічваем, што ў нашых заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу, а не дыктату і націску".

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
21.40 Hörerklub (DE)

Dalej:
22.00 Nachrichten (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

11.07.25 - 17.00
11.07.25 - 18.00