Узнагароду ад імя Прэзідэнта Расіі Мітрапаліту ўручыў Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Акрамя таго, пасля урачыстасцей у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адзначыў царкоўнымі ўзнагародамі тых, хто ўнёс вялікі ўклад у арганізацыю гэтых мерапрыемстваў у Беларусі. Ордэна святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра трэцяй ступені ўдастоены намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. Такую ж узнагароду атрымаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Ордэна Славы і Гонару трэцяй ступені ўдастоены старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz