Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей пацвердзіў прынцыповыя падыходы Беларусі да развіцця адносінаў з Еўрасаюзам. Пра гэта ён заявіў у Брусэлі пад час выступлення на міністэрскай сустрэчы ініцыятывы "Усходняе партнёрства".
Уладзімір Макей унёс канкрэтныя прапановы па пашырэнні эканамічных сувязей і бізнес-кантактаў паміж ЕС і партнёрамі, умацаванні ўзаемадзеяння ў галіне транспарту, энергетыкі, мытнай інфраструктуры.
Падчас візіту праведзены шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камісіі, Савета Еўропы, міністрамі замежных спраў шэрагу краін - членаў ЕС.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz