Беларуская прадукцыя будзе прадстаўлена на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту

    Беларускія кампаніі прадставяць сваю прадукцыю на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.Нацыянальная экспазіцыя Беларусі на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту адкрыецца 5 лістапада. Упершыню гэта мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце. Свой удзел у форуме пацвердзілі ўжо буйнейшыя прадпрыемствы краіны. "На кожным віртуальным стэндзе можна будзе ўбачыць узоры прадукцыі, відэаролікі аб вытворцах і дзелавыя прапановы, а кітайскія наведвальнікі змогуць бясплатна паразмаўляць з прадстаўнікамі кампаній, не пакідаючы свайго офіса", - адзначылі ў кампаніі.Аб сваім удзеле ў анлайн-экспазіцыі, у прыватнасці, заявілі адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Нафтан", "Мазырскі НПЗ", "Белшына", "Гродна Азот", "Полацк-Шкловалакно", "СветлагорскХімвалакно".На калектыўным стэндзе, арганізаваным Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі, будуць прадэманстраваны навуковыя распрацоўкі і сучасныя тэхналогіі падведамных арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства адукацыі і Мінпрама. У экспазіцыі таксама прымуць удзел вытворцы прадуктаў харчавання, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, Нацыянальнае агенцтва па турызме.Цырымонія адкрыцця анлайн-экспазіцыі адбудзецца 5 лістапада ў 10.00 з удзелам кіраўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, арганізацый-удзельніц, прадстаўнікоў кітайскага боку.Акрамя таго, у рамках мерапрыемства 10 лістапада пройдзе беларуска-кітайскі бізнес-форум, на якім удзельнікі абмяркуюць развіццё гандлёва-эканамічных адносін, перспектывы супрацоўніцтва, інвестыцыйны патэнцыял дзвюх краін, а таксама магчымасці пашырэння беларускай прадукцыі на кітайскім рынку.У "Белінтэрэкспа" растлумачылі, што для наведвання нацыянальнай экспазіцыі неабходна зарэгістравацца на платформе TeMEx2020.com. Наведванне з'яўляецца бясплатным. Анлайн-экспазіцыя будзе працаваць да сярэдзіны студзеня 2021 года.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
11.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)

Dalej:
11.40 In the Galaxy of Muses (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

17.07.25 - 17.00
17.07.25 - 18.00