Аўтограф Максіма Багдановіча знойдзены нядаўна ў фондах бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, - расказала дырэктар дома-музея Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі Наталля Прохарава. Да гэтага было вядома аб 26 сапраўдных аўтографах класіка беларускай літаратуры, якія захоўваюцца ў розных музеях і архівах. Яраслаўскі аўтограф стаў 27-м. Па словах Наталлі Прохаравай, плануецца перадаць гэтую знаходку беларускаму боку. Як вядома, Максім Багдановіч жыў у Яраслаўлі з 1908 па 1916гг.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz