Дзеці беларусаў Малдовы, якія наведваюць нядзельны клас, які дзейнічае пры Беларускай абшчыне, па-свойму адзначылі свята вясны "Мэрцішор" і надыходзячы дзень 8 Сакавіка. Занятак з дзецьмі ў пасольстве Беларусі ў Малдове правёў намеснік старшыні Беларускай абшчыны ў Малдове, член Саюза мастакоў Малдовы Вячаслаў Ігнаценка. Пры дапамозе пэндзляў і фарбаў дзеці перадалі сваё адчуванне насталай вясны і свята "Мэрцішор". Не забыліся дзеці і аб надыходзячым Міжнародным жаночым дне. Малюнкі, прысвечаныя іх мамам, былі напоўнены падснежнікамі і ландышамi, сонцам і светлым небам, вясной.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz