Беларусь і Расія ў бліжэйшы час правядуць перамовы па інтэграцыі МАЗа і КамАЗа. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч па выніках сустрэчы ў беларускім урадзе з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. У двух бакоў ёсць вялікі патэнцыял для сур'ёзнай прамысловай кааперацыі, як для вытворчага супрацоўніцтва, так і карпаратыўнай інтэграцыі кампаній. Гаворка ідзе пра такія беларускія прадпрыемствы, як "Гродна Азот", "Гомсельмаш", МАЗ, шэраг прадпрыемстваў мікраэлектронікі. Адпаведна, расійскія партнёры - "Ростсельмаш", "КамАЗ", "Растэхналогіі", а таксама шэраг іншых кампаній.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz