Турэцкі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне вытворчасці аўтакампанентаў. Пра гэта ішла гаворка ў Мінску на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава з прадстаўнікамі турэцка-беларускага дзелавога Савета. Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння сферы двухбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, беларускі бок запрасіў прадстаўнікоў турэцкага бізнесу прыняць удзел у рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Мінску Цэнтра міжнароднага гандлю, які будзе ўключаць у сябе буйны выставачны комплекс, гасцініцу і бізнес-цэнтр.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz