Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з індыйскімі дзелавымі коламі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Патэнцыяльныя магчымасці, якія сканцэнтраваны ў эканамічным, культурным, гуманітарным напрамках супрацоўніцтва Беларусі і Індыі, даволі вялікія. У планах дзвюх краін, у прыватнасці, рэалізацыя праектаў у сферы прамысловасці, энергетыкі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій. Для індыйскіх кампаній выгадна замацоўвацца на беларускім рынку, каб працаваць у Мытным саюзе Беларусі, Расіі і Казахстана, а таксама з краінамі Еўрапейскага саюза.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz