Беларусь прапануе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці для рэалізацыі каля 10 навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў па такіх напрамках, як навакольнае асяроддзе і энергетыка, заахвочванне інвестыцый і трансфер тэхналогій. Такія прапановы абмяркоўваліся падчас сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандра Шуміліна з генеральным дырэктарам арганізацыі Лі Юнам. Прадугледжваецца, што гэтыя і іншыя пытанні двухбаковага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва будуць абмяркоўвацца восенню ў Вене на чарговай сесіі Савета па прамысловым развіцці ААН.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz