Павелічэнне тавараабароту паміж Малдовай і Беларуссю да $500 млн. магчыма калі не ў бягучым, то ў 2016 годзе. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра эканомікі Малдовы Актавіан Калмык на пасяджэнні Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Неабходнасць больш плённага супрацоўніцтва і павелічэнне аб’ёмаў узаемавыгаднага гандлю паміж краінамі падтрымаў і намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы. На думку віцэ-прэм’ера, бакам неабходна актывізаваць узаемадзеянне. У прыватнасці Беларусь і Малдова разглядаюць магчымасць выхаду сумеснай прадукцыі на рынкі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz