Прадстаўнікі дзелавых колаў Каралеўства Саудаўская Аравія наведаюць Беларусь з мэтай прадметнага абмеркавання перспектыў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адпаведная дамоўленасць дасягнута падчас візіту беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым у гэту краіну, паведамляе прэс-служба МЗС. Беларускі бок прыбыў ў Саудаўскую Аравію для ўдзелу ў першым пасяджэнні сумеснага камітэта паміж урадамі дзвюх краін. Падчас візіту праведзены прэзентацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі, перагаворы прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі з саўдаўскімі партнёрамі па пытаннях экспарту беларускай прадукцыі і IT-паслуг.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz