XIII Міжнародны фестываль харавых калектываў "Дзяржаўны глас" стартаваў ў Мінску, перадае БЕЛТА.
Фэст праходзіць двойчы ў год з 2010 года. Першапачаткова форум насіў аднадзённы фармат, дзе выступалі толькі 5 хораў. З часам ён пашырыўся і набыў статус міжнароднага. За 6 гадоў існавання фестываль харавых калектываў аб'яднаў больш за 40 выканаўцаў з розных краін свету. У гэты ж раз фестываль набыў новыя жанравыя формы. Да прыкладу, упершыню пройдзе вялікі сольны канцэрт гусляра Максіма Гаўрыленкі з Масквы. Унікальнай падзеяй стане візіт сербскай выканаўцы праваслаўнай духоўнай музыкі Дзіўны Любоевіч і яе хору "Мелодыі". Усяго запланавана некалькі канцэртаў з удзелам харавых калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы і Сербіі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz