Міжнародны фінансавы часопіс Global Finance назваў Беларусбанк лепшым беларускім банкам на рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 2015 годзе, паведамілі ў прэс-службе банка. Крытэрыямі для адбору былі: рост актываў, даходнасць, доўгатэрміновая стратэгія, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтаздольнасць і інавацыйныя прадукты. У конкурсе прымалі ўдзел банкі з 21 краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Для павышэння дакладнасці даследавання апытваюцца карпаратыўныя чытачы часопіса. Вынікі публікуюцца аўтарытэтным выданнем штогод на працягу 22 гадоў. Звання лепшага па версіі Global Finance Беларусбанк удастойваецца чацвёрты раз.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz