Урад і Нацыянальны банк Беларусі праводзяць комплекс мерапрыемстваў па рэфінансаванні знешніх і ўнутраных абавязацельстваў, паведляе БЕЛТА. Плануецца прыцягненне знешніх крэдытных рэсурсаў шляхам размяшчэння новага выпуску суверэнных еўрааблігацый. Акрамя таго, сёлета на пагашэнне знешняга дзярждоўгу плануецца накіраваць паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты і пошлін ад экспарту сырой нафты ўласнай здабычы. У той жа час чакаецца актывізацыя ўзаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, у тым ліку з МВФ.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz