Самая верагодная дата правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сёлета - 15 лістапада, заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Што да выкарыстання празрыстых скрынь для галасавання, то па словах старшыні ЦВК, у дзяржавах старой дэмакратыі бюлетэні апускаюць у кардонныя скрынкі, і нікога гэта клапоціць. Там, дзе хочуць падкрэсліць дэмакратычнасць выбарчага працэсу (мабыць, таму, што гэта выклікае сумненні), ставяць празрыстыя скрыні. Кіраўнік ЦВК дадала, што абсталяванне выбарчых участкаў - клопат арганізацый, якія адказваюць за гэта. Закон не вызначае памер выбарчых урнаў і матэрыял, з якога яны выраблены, ён можа быць любым.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz