Больш за 30 конкурсаў для маладых літаратараў пройдзе ў Беларусі ў гэтым годзе.
Стала ўжо добрай традыцыяй штогод праводзіць творчыя спаборніцтвы для аўтараў-пачаткоўцаў. У краіне існуе больш як 400 літаратурных гурткоў, аб'яднанняў, груп, дзе свае першыя крокі на гэтай ніве робяць маладыя аўтары. Літаратурныя конкурсы арганізуюцца на розных узроўнях (гарадскія, раённыя, абласныя) і на розныя тэмы. У гэтым годзе адной з ключавых стане тэма 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пройдзе шэраг конкурсаў, прымеркаваных да юбілейных дат. Падагульняючым стане рэспубліканскае творчае спаборніцтва на лепшы літаратурны твор маладых аўтараў. Ён збярэ самыя цікавыя работы маладых паэтаў і пісьменнікаў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz