Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да кіраўнікоў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Наша краіна будзе каардынатарам ЕАЭС у 2015.
У звароце Аляксандр Лукашэнка адзначае: Беларусь разглядае Еўразійскі эканамічны саюз у якасці найважнейшага інтэграцыйнага аб'яднання, якое спрыяе забеспячэнню эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне. Пазіцыя беларускага боку па-ранейшаму нязменная: падмуркам ЕАЭС павінна стаць поўная адмена абмежаванняў у руху тавараў. У ліку ініцыятыў Беларусі таксама пераход да ўзгодненай, а ў перспектыве - і да адзінай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі. Трэба выпрацаваць канцэпцыі фарміравання агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў. А з 1 студзеня наступнага года павінен пачаць функцыянаваць і адзіны фармацэўтычны рынак. За час старшынства Беларусі будуць зробленыя пэўныя крокі па развіцці інтэграцыйных працэсаў у сферы паслуг.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz