Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прафесарам Рэдфардскага ўніверсітэта (штат Вірджынія, ЗША), аўтарам некалькіх кніг пра Беларусь Грыгорыем Іофэ. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для ацэнкі сённяшняй сітуацыі ва Усходняй Еўропе важны погляд аб'ектыўнага і неабыякавага эксперта з боку, якім як раз і з'яўляецца Грыгорый Іофэ.
Нагадаем, публіцыст на гэтым тыдні прэзентуе ў Мінску кнігу аб Прэзідэнце Беларусі. Напярэдадні тэлеканалу "Беларусь 1" Грыгорый Іофэ заявіў, што на Захадзе постаць беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі разглядаюць праз прызму клішэ і стэрэатыпаў. Таксама эксперт адзначыў, што Беларусь гэта параўнальна невялікая дзяржава, якая знаходзіцца паміж двума цэнтрамі сілы - ЕС і Расіяй. Як краіна з адкрытай эканомікай, Беларусь зацікаўлена ў тым, каб інтэнсіўна гандляваць як з Усходам, так і з Захадам. Публіцыст падкрэсліў, што, па даных сацыялагічных апытанняў, беларусы ў параўнанні з расіянамі і ўкраінцамі, дэманструюць вялікую упэўненасць у заўтрашнім дні і выказваюць больш высокую ступень даверу да інстытутаў улады.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz