Беларусь і Польшча плануюць супрацоўніцтва ў сферы здабычы карысных выкапняў, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы па выніках пасяджэння сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў Варшаве. Бакі таксама абмеркавалі узаемадзеянне ў рамках Еўрасаюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Акрамя таго, увага нададзена пытанням, звязаным з падтрымкай выхаду новых беларускіх тавараў на рынак Польшчы. Адзначана зацікаўленасць Беларусі ў пошуку польскіх дыстрыб'ютараў і дылераў для прадукцыі "Амкадора", "Санта-Брэмар", а таксама прадпрыемстваў, якія вырабляюць кампаненты для аўтамабіляў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz