Беларусь прыцягнула каля $ 2 млрд прамых замежных інвестыцый за чатыры гады. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Ён звярнуў увагу, што на працягу чатырох-пяці гадоў эксперты прагназуюць краіне ўздым эканамічнай актыўнасці. На пытанне, чым Беларусь прываблівае замежнага інвестара, Мікалай Снапкоў згадаў добры кадравы патэнцыял, інфраструктуру і стабільнасць. Гаворка ідзе пра стабільнасць сацыяльную і ўлады, а таксама заканадаўства, якое прапануецца інвестару. Міністр падкрэсліў, што "на сёння сітуацыя ў рэгіёне сведчыць пра тое, што гэтыя здавалася б трывіяльныя рэчы для інвестара з'яўляюцца фундаментальнымі".
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz