Цэнтральны выбарчы камітэт Беларусі пакуль не плануе змяненні выбарчага заканадаўства, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.
“Мы яшчэ не поўнасцю прымянілі тыя навацыі, якія былі прыняты год таму. Яны закранулі толькі мясцовыя выбары”. Найбольш паказальнымі, паводле старшыні Цэнтрвыбаркама, будуць нават не выбары Прэзідэнта ў 2015 годзе, а парламенцкія выбары 2016 года. "Толькі па выніках парламенцкіх выбараў мы і выпрацуем нейкае меркаванне аб тым, ці будзе наша заканадаўства ў далейшым рэфармавацца або пакуль мы будзем удасканальваць правапрымяняльную практыку", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz