Майстэрня беларускага парфумера Улада Рэкунова распрацавала "Водар цырка". Яго стварэнне прымеркавана да шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты". Спецыяльна для прэзентацыі водару ў Мінск прыехаў прадстаўнік знакамітай цыркавой дынастыі, народны артыст Расіі Эдгард Запашны. Склад водару трымаецца ў сакрэце. У яго ўвайшло каля 50-70 кампанентаў. Эдгард Запашны адзначыў, што над назвай водару яшчэ трэба папрацаваць, аднак ужо ёсць варыянт - "Пах іншай планеты".
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz