“Белэнерга” і Нямецкае энергетычнае агенцтва ДЭНА ў межах Беларуска-германскага энергетычнага форуму ў Мінску падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні, паведамляе БЕЛТА. Як адзначыў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец, ”Нямецкія калегі актыўна працуюць з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі. Іх вопыт будзе вельмі важным і павучальным для Беларусі”. Пагадненне прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў электраэнергетычнай сферы, прыярытэтнымі кірункамі стануць распрацоўкі сумесных праектаў па выкарыстанні новых перадавых тэхналогій у галіне цепла- і электразабеспячэння, развіццё электрычных сетак.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz