Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў гістарычнай падзеяй падпісанне пагаднення аб адмене віз у адносінах паміж Беларуссю і Ізраілем. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрам абсорбцыі Ізраіля Софай Ландвер. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што паміж краінамі існуе высокі ўзровень узаемаразумення і даверу.
У сваю чаргу Софа Ландвер высока ацаніла намаганні беларускага і ізраільскага бакоў для падрыхтоўкі гэтага міжурадавага пагаднення. Паводле яе слоў, у гэтым ёсць і вялікі ўклад паслоў Беларусі і Ізраіля. Міністр абсорбцыі Ізраіля сказала, што пасля адмены візаў ізраільцяне, выхадцы з Беларусі, змогуць вольна прыязджаць у адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы, якім, на яе думку, з’яўляецца Менск.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz