Беларускія турфірмы прапануюць стварыць пад Мінскам Дыснейленд, перадае БЕЛТА. Як адзначаюць прадстаўнікі туріндустрыі, у Беларусі набіраюць папулярнасць пяцідзённыя туры. Традыцыйна ў склад турпакета на пяць дзён уваходзяць некалькі экскурсій, самыя папулярныя з іх - гэта аглядныя экскурсіі па Мінску, паездкі ў Нясвіжскі і Мірскі замкі, "Дудуткі". Да таго ж турфірмы гатовы прапанаваць замежным гасцям паездкі ў рэгіёны краіны, аднак у асноўным турысты спыняюцца ў Мінску і аддаюць перавагу аб'ектам, да якіх можна дабрацца са сталіцы на працягу дзвюх гадзін. Таму туркампаніі прапануюць адкрыць пад Мінскам парк забаў, які змог бы прыняць адначасова вялікую колькасць гасцей.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz