Усе тэрміны па галоўных інтэграцыйных прамысловых праектах Беларусі і Расіі будуць вытрыманы, заявіў прэм'ер-міністр нашай краіны Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзіем Дварковічам, перадае БЕЛТА. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь імкнецца выконваць усе ўзятыя на сябе абавязацельствы. Таксама падчас сустрэчы размова ішла аб падпісанай напярэдадні пастанове расійскага ўрада, якая прадугледжвае забарону на дзяржзакупкі аўтамашын і тэхнікі замежнай вытворчасці. Як запэўніў Аркадзій Дварковіч, Расія пастаралася ўлічыць інтарэсы сваіх партнёраў па МС і ЕАЭС. Беларускія прадпрыемствы змогуць пастаўляць тэхніку для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб без абмежаванняў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz