Холдзінг з шасці прадпрыемстваў з кіруючай кампаніяй "Гомсельмаш" ствараецца ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Сумарна 911 тыс. акцый гэтых кампаній, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці, падлягаюць унясенню ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд "Гомсельмаша". Унясенне акцый у статутны фонд кіруючай кампаніі павялічвае актывы і ў выпадку зацікаўленасці замежных інвестараў павышае яе інвестыцыйную прывабнасць, павялічвае цану набыцця акцый. "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў краінах СНД і Еўропы. Прадпрыемства вырабляе больш як 40 базавых пазіцый розных відаў сельскагаспадарчых машын.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz