Арменія ў бліжэйшыя месяцы можа далучыцца да МС.
Арменія ў бліжэйшыя месяцы можа далучыцца да Мытнага саюза. Такое меркаванне выказаў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае БЕЛТА. Дыпламат нагадаў, што Арменія прыняла цвёрдае рашэнне далучыцца да Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі і мае дарожную карту. Што тычыцца Кыргызстана, які таксама выказаў жаданне ўступіць у МС, пасол адзначыў, што там яшчэ ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. Па яго словах, галоўнай нестыкоўкай з'яўляюцца правілы далучэння да СГА, якія адрозніваюцца для кожнай з краін, і іх захаванне такім чынам, каб не нанесці пагрозы прамысловасці краін, якія ўваходзяць у МС.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz