Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі і ў цэлым сярод краін з сярэднім узроўнем прыбыткаў па такім паказчыку, як доля сярэдняга класа ў агульнай колькасці насельніцтва. Такія даныя ўтрымліваюцца ў "Дакладзе аб эканоміцы Расіі", размешчаным на сайце Сусветнага банка. Па разліках супрацоўнікаў Сусветнага банка, у Беларусі да сярэдняга класа можна аднесці 80% насельніцтва і толькі каля 2% - да бедных. Вельмі бедных у краіне няма наогул. Для параўнання: у Таджыкістане і Арменіі на долю сярэдняга класа прыпадае 2-3% агульнай колькасці насельніцтва. Па гэтым паказчыку Беларусь апярэджвае Польшчу, Расію, Латвію і Венгрыю, дзе сярэдняга класа крыху больш за 50%. Паводле азначэння Сусветнага банка, да сярэдняга класа адносіцца насельніцтва з узроўнем душавога спажывання не менш за $10 ў дзень.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz