У Смілавічах, што недалёка ад Мінска, плануецца ўстанавіць помнік мастаку Парыжскай школы Хаіму Суціну, - паведамляе БЕЛТА. Таксама магчыма адкрыццё трэцяй экспазіцыйнай залы музея “Прастора Хаіма Суціна”. Пакуль тут дзве залы, у першай можна пахнаёміцца з радаводам мастака, даведацца пра яго сям’ю, гады вучобы ў Мінску і Вільні. Другая зала стылізаваная пад кафэ, сцены якога аформлены рэпрадукцыямі Суціна і яго сяброў – мастакоў Парыжскай школы Шагала, Цадкіна, Кікоіна, Крэменя, Мадзільяні і іншых.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz