Удзел у XV Міжнароднай універсальнай выставе-кірмашы "Вясна ў Гомелі-2014" з 16 па 20 мая возьмуць больш за 200 прадпрыемстваў, фірм і кампаній з краін СНД і ЕС, паведамляе БЕЛТА. "Вясна ў Гомелі" - найбуйнейшая рэгіянальная выстава Беларусі. Сёлета яна пройдзе пад знакам 95-годдзя Гомельскай губерні, якое адзначалася ў красавіку. Форум будзе стылізаваны пад перыяд НЭПа (20- я гады мінулага стагоддзя) - экспазіцыю складуць вуліцы і праспекты з гістарычнымі назвамі губернскага цэнтра, прычым назвы вуліц будуць адпавядаць зместу экспазіцый. Так, на вуліцы Мясніцкай наведвальнікам прапануюць мяса- малочную прадукцыю, на Садовай - гародніну і садавіну. Будзе і свой Арбат - вуліца майстроў з сувенірнай прадукцыяй, народных ўмельцаў і музыкантаў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz