Два двухпавярховыя турыстычныя аўтобусы будуць курсіраваць па Мінску падчас чэмпіянату свету па хакеі, - паведамляе БЕЛТА . Яны абсталяваны аўдыягідамі на васьмі мовах - беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай, іспанскай і кітайскай. Для самых маленькіх ёсць дзіцячы канал з песнямі з мультфільмаў. З 9 па 25 мая двухпавярховыя аўтобусы будуць адпраўляцца па гарадскім экскурсійным маршруце Minsk City Tour восем разоў у дзень. Падчас экскурсіі госці сталіцы пазнаёмяцца з галоўнымі аб'ектамі на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама з гарадскімі легендамі. Аглядныя экскурсіі разлічаны на дзве гадзіны.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz